Вы тут

У Беларусі затрыманыя пастаўшчыкі асабліва небяспечных псіхатропаў

Фота: Белновости

У Мінскай вобласці затрыманыя пяцёра пастаўшчыкоў асабліва небяспечных псіхатропаў і спынены канал пастаўкі наркотыкаў з Расіі ў Беларусь. Па інфармацыі сайта УУД Мінаблвыканкама, група асоб займалася незаконным абаротам наркотыкаў праз інтэрнет, таксама распаўсюджвала буйныя партыі небяспечных рэчываў і працавала з "дробнымі" гандлярамі. 

Аперацыя затрымання адбывалася паэтапна. Наркагандляры — жыхары Мінска і Мінскай вобласці. Кожны іх у групе выконваў сваю задачу: адзін вырабляў псіхатропы на тэрыторыі Расіі і арганізоўваў працэс распаўсюду. Іншы — ствараў тайнікі і закладаў туды "тавар". Іх калегі — нарыхтоўвалі "тавар"непасрэдна гандлярам. Стасункі злачынцаў адбываліся бескантактным спосабам — яны не былі знаёмыя між сабой.

 

Падчас аператыўна-пошукавых дзеянняў супрацоўнікі падраздзяленняў па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Міншчыны ў затрыманых выявілі больш за 16 тысяч беларускіх рублёў, 10 тысяч долараў ЗША, упаковачны матэрыял, шалі, аўтамабілі BMW-318 і Hyundai Tiburon.

 У адносінах да затрыманых заведзена крымінальная справа па артыкуле 328.