Вы тут

У Беларусі забаранілі пяць замежных тэлеканалаў

Фота: pixabay.com

У Беларусі забараняецца трансляцыя пяці замежных тэлеканалаў — "9 Хваля", "Amazing LIFE", "Nat Geo Wild HD", "Кіналюкс" і "Парк забаваў". Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства інфармацыі

Аператары сувязі, якія транслявалі гэтыя каналы, не падалі своечасова ў Мінінфарм заяўкі на працяг трансляцыі. Цяпер трансляцыя гэтых каналаў на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца недапушчальнай.