Вы тут

У Беларусі выпрабоўваецца лятаючы гранатамёт (фота, відэа)

Фота: vsr.mil.by

Нядаўна ў Беларусі вайскоўцамі была арганізаваная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная перспектывам развіцця беспілотнай авіяцыі. Па словах начальніка ўпраўлення выкарыстання і развіцця беспілотных авіяцыйных комплексаў Узброеных сіл палкоўніка Ігара Завідняка, мэтай было пабачыць дасягненні айчынных прадпрыемстваў-вытворцаў у дадзенай галіне.

Сярод навінак — беспілотныя лятальныя апараты "Баражыруючая труба" і "Квадра 1600". Яны прызначаны для барацьбы з лёгкабраніраванай тэхнікай. На іх усталёўваюць рэактыўныя супрацьтанкавыя гранаты РПГ-26. Падчас палёту гранатамёт робіць стрэл. Канчатковыя варыянты згаданых апаратаў з'явяцца толькі восенню, пакуль яны дапрацоўваюцца. У беларускае войска "лятаючыя гранатамёты" паступяць у 2019 годзе, інфармуе сайт vsr.mil.by.