Вы тут

У Беларусі стала менш алкаголікаў

Фота: Fotolia

У Беларусі стала менш алкаголікаў. З сіндромам залежнасці ад алкаголю на ўліку некалькі гадоў таму было да 173-180 тысяч чалавек цяпер — каля 163 тысяч. На ўліку было 100-120 тысяч чалавек са спажываннем алкаголю са шкоднымі наступствамі, цяпер — каля 90 тысяч, інфармуе БЕЛТА.

Намеснік дырэктара па медчастцы Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псіхічнага здароўя Сяргей Асіпчык кажа, што з 2012-2013 гадоў у нашай краіне на 5-7% за год зніжаецца колькасць смерцяў і захворванняў, абумоўленых ужываннем алкаголю.