Вы тут

У Беларусі не збіраюцца скарачаць тэрміны адключэння гарачай вады

Фота: Fotolia

У Беларусі не збіраюцца скарачаць тэрміны адключэння гарачай вады. Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі не разглядае такую магчымасць. Пра гэта БЕЛТА заявіў прадстаўнік міністэрства Генадзь Аксціловіч. Паводле яго слоў, скарачаць тэрміны “немэтазгодна”. Пры гэтым чыноўнік прызнае, што “тэарэтычная магчымасць” для гэтага ёсць. Тым больш што ёсць факты адключэння гарачай вады толькі на 5-7 дзён.

Аднак тэрміны адключэння залежаць ад запланаванага аб’ёму работ, ад выяўленых пашкоджанняў на магістралях і г. д. Паводле існуючага рэгламенту для гэтага патрэбна 14 дзён. Аксціловіч прывёў прыклад краін ЕС, дзе шырока выкарыстоўваецца практыка будаўніцтва паралельных магістраляў. Але для Беларусі гэта задорага і эканамічнага эфекту не будзе, адзначыў чыноўнік.