Вы тут

У Беларусь прыехаў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў

Сяргей Лаўроў і Уладзімір Макей. Фота: БЕЛТА

У Беларусь прыехаў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. Пра тое, што рабочы візіт адбудзецца 29 траўня, на мінулым тыдні на брыфінгу паведаміла афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава. Паводле яе слоў, запланаваныя перамовы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў двух краін — Уладзіміра Макея і Сяргея Лаўрова. Тэмамі для абмеркавання стане развіццё супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў рамках саюзнай дзяржавы, СНД, АДКБ, Еўразійскага эканамічнага саюза, АБСЕ.