Вы тут

У Белаазёрску з акна трэцяга паверха вывалілася чатырохгадовая дзяўчынка

Фота: окна.ско.kz

У Белаазёрску з акна трэцяга паверха вывалілася чатырохгадовая дзяўчынка. Гэта адбылося ў суботу, 4 жніўня, паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Тэлеканал СТВ паведамляе, дзяўчынка засталася без нагляду бацькоў. Яна залезла на падваконне адкрытага акна, абаперлася на маскітную сетку і разам з ёй вывалілася з акна на траву каля дома. Дзіця атрымала мноства траўмаў.

Па дадзеным факце вядзецца праверка, высвятляюцца прычыны і ўмовы, якія прывялі да няшчаснага выпадку, паведамляе Следчы камітэт.

Следчыя чарговы раз папярэджваюць бацькоў, што не варта пакідаць дзяцей адных у памяшканнях з адкрытымі вокнамі.