Вы тут

Тры мінскія праграмісты скралі з рахункаў замежнікаў больш за 20 тысяч долараў

Фота: mvd.gov.by

У Мінску аператыўнікі ўпраўлення "К" Міністэрства ўнутраных спраў і супрацоўнікі Следчага камітэта трох маладых людзей, якіх падазраюць у крадзяжы грошай з банкаўскіх рахункаў замежнікаў. 

Злачыннай дзейнасцю мінчукі займаліся ў 2012-2014 гадах, паведамляе прэс-служба МУС. На спецыялізаваных сайтах яны куплялі персанальныя звесткі замежнікаў і выкарыстоўвалі пры атрымання наяўных грошай з дапамогай інтэрнэт-гандлю. Яны паспелі абчысціць рахункі некалькіх дзясяткаў чалавек. Агульная сума шкоды ацэньвае больш як на 20 тысяч долараў.

Каб не трапіцца праваахоўнікам пры пераводзе грошай, зламыснікі прыдумалі хітрую схему. Спярша на інтэрнэт-пляцоўках ЗША яны куплялі за крадзеныя грошы дарагія ноўтбукі, гадзіннікі, мабільнікі і квадракоптары. Купленыя тавары праз ланцужок падстаўных асоб адпраўляліся пасылкай у краіны, сумежныя з Беларуссю. А забіраць тавар ва Украіну ці Літву ехаў іншы чалавек. Пры гэтым атрымліваць пасылку ён мог па дакументах на іншых асобаў — знаёмых цi бяздомных.

Атрыманыя рэчы зламыснікі прадавалі ў МІнску праз абвесткі ў інтэрнэце. Прычым прапаноўвалі кошты, на парадак ніжэйшыя за рынкавыя.

На іх пачалі крымінальную справу за крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі.

Двух мужчын затрымалі, яны арыштаваныя. Міліцыя абвясціла ў вышук трэцяга — 34-гадовага мінчука Дзмітрыя Курдзюкова

Дзмітрый Курдзюкоў, абвешчаны ў вышук. Фота: mvd.gov.by
Дзмітрый Курдзюкоў, абвешчаны ў вышук. Фота: mvd.gov.by