Вы тут

Тэмпературны рэкорд стагоддзя пабіты ў Мінску 30 траўня

Фота: pixabay.com

30 траўня ў Мінску быў пабіты тэмпературны рэкорд дня, якія трымаўся больш за стагоддзе, піша sb.by.

Учора слупок тэрмометра дасягнуў адзнакі 29,4 градуса. Папярэдні рэкорд дня быў усталяваны ў 1917 годзе: тады было зафіксавана 28,8 градуса цяпла.

Самая высокая тэмпература ў Беларусі 30 траўня была зафіксаваная ў Брэсце — 31,3 градуса. Аднак перабіць агульнабеларускі рэкорд дня не ўдалося: 30 траўня 1979 года ў Бярэзінскім запаведніку было 32,7 градуса.

Акрамя Мінску лакальныя тэмпературныя максімумы дня былі абноўленыя ў Віцебску — +28 (у 1995 годзе было 27,6), Магілёве — 29,8 градуса (у 2007 годзе +28,2) і Гродне — 29,8 цяпла (у 1963 годзе +28,6).