Вы тут

Сёння 765 гадоў з часу каранацыі ў Навагрудку Міндоўга

Кароль Міндоўг. Ілюстрацыя з сайта vialejka.info

Сёння 765 гадоў з часу каранацыі ў Навагрудку караля Міндоўга (1195 — 1263). Ён стаў першым і апошнім каралём ВКЛ.

Міндоўг — стваральнік Вялікага княства Літоўскага, быў яго першым вялікім князем (з 1248-га). Каралём ён стаў 6 ліпеня 1253 года. Навагрудак з'яўляецца імаверным месцам каранацыі, якую ўхваліў Папа Рымскі. Аднак праз некалькі гадоў Міндоўг адмовіўся ад каталіцтва і страціў права на каралеўскі тытул, у 1261-м зноў стаў вялікім князем.