Вы тут

Святлана Саханенка заваявала другі залаты медаль на Паралімпіядзе

Святлана Саханенка. Фота: Reuters

Беларуска Святлана Саханенка выйграла другі залаты медаль на Паралімпійскіх гульнях у карэйскім Пхёнчхане.

14 сакавіка яна выйграла спрынтарскую лыжную гонку на 1,5 км сярод спартовак з парушэннямі зроку. Наша суайчынніца паказала вынік 4 хвіліны 29,9 секунды, што на 14,1 секунды лепш, чым у расіянкі Міхаліны Лысовай. Лысова заняла другое месца, а бронза дасталася ўкраінцы Аксане Шышковай, піша tut.by.

На сёлетняй Паралімпіядзе Саханенка заваявала ўжо тры медалі. Акрамя сённяшняй узнагароды яна мае золата за лыжную гонку на 15 км вольным стылем, а таксама бронзу ў спрынтарскай біятлоннай гонцы на 6 км.

Цяпер беларускія зборная мае дзевяць медалёў (тры залатыя, чатыры срэбраныя, два бронзавыя) і займае восьмае месца ў агульным камандным заліку.