Вы тут

Створаны самы вялікі пазл у свеце (відэа)

Фота: DMCC

У Аб'яднаных Арабскіх Эміратах створаны самы вялікі пазл у свеце. Ён займае 6 тысяч квадратных метраў і складаецца з 12 тысяч кавалкаў. Такім чынам быў устаноўлены новы рэкорд Гінэса. Як інфармуе сайт ria.ru, рэкордны пазл з выявай заснавальніка дзяржавы Зайда ібн Султана Аль Нахаяна.

Папярэдні рэкорд быў устаноўлены ў 2002 годзе, калі ў Нідэрландах склалі пазл плошчай 5 260 метраў.