Вы тут

Стала вядома, з якой падстаўкі страляў Лукашэнка ў біятлонным забегу

Кадр з відэа

На біятлонным забегу, які адбыўся ў суботу, 3 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка страляў з дзіўнай падстаўкі. На гэта звярнулі ўвагу многія гледачы і СМІ. 

У эфіры тэлеканала АНТ біятланіст, прызёр Алімпійскіх гульняў Аляксей Айдараў распавёў падрабязнасці гэтага забегу. Па яго словах, прыстасаванне для Лукашэнкі прыдумалі вымушана. 

"Наш прэзідэнт вельмі спартыўны, і я з ім па спорце знаёмы вельмі даўно. У яго хворае калена, і трэба было неяк выпраўляць становішча. Давялося выкручвацца: паставілі звычайны стол, на стол паклалі дыван, на дыван паставілі лаву і зрабілі ўпор для стральбы. Што лежачы, што стоячы, што з ўпора - страляць аднолькава складана", — распавёў Айдараў.

Нагадаем, што астатнія ўдзельнікі гэтай стральбы стралялі лежачы. 

Гімнастка Ксенія Санковіч паведаміла, што Лукашэнка выбіў пры стральбе 20 з 20.