Вы тут

Стала вядома, калі агучаць прычыны правалу зборнай Беларусі па хакеі

Фота: Reuters

Вынікі і прычыны правалу хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў Даніі будуць агучаныя ў 20-х чыслах траўня. Ужо анансавана, што будзе стварацца "новая каманда". Пра гэта паведамляе тэлеканал "Беларусь 1" са спасылкай на Федэрацыю хакея. Пакуль невядома, дзе пройдзе мерапрыемства. Беларуская зборная на сусветным першынстве прайграла ўсе 7 матчаў і развіталася з элітным дывізіёнам. Гэтую сумную падзею яшчэ ніяк не пракаментаваў кіраўнік дзяржавы.

У першым дывізіёне ў 2019 годзе зборная Беларусі будзе гуляць з камандамі Літвы, Венгрыі, Славеніі, Казахстана і Паўднёвай Карэі.