Вы тут

Стала вядома, дзе з’явіцца крама Duty Free на ўездзе ў Беларусь

Фота з адкрытых крыніцаў

У Беларусі з’явіцца першая крама бяспошліннага гандлю для тых, хто прыбывае на тэрыторыю ЕАЭС. Яе адчыняць у аўтадарожным пункце пропуску “Бераставіца”. Пра гэта паведамляе TUT.by са спасылкай на намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзіміра Папыліна.  

Тэрміны адкрыцця гэтай крамы пакуль не называюць. Калі эксперымент будзе ўдалым, то не выключана з’яўленне Duty Free у іншых пунктах пропуска.  

Бяспошлінны гандаль плануюць таксама арганізаваць у самалётах “Белавія”, якія выконваюць міжнародныя рэйсы.