Вы тут

Следчы камітэт вызваліў журналіста Паўлюка Быкоўскага (відэа)

Паўлюк Быкоўскі. Фота з яго акаўнту ў Фэйсбуку

Следчы камітэт вызваліў чарговага затрыманага па "справе БелТА" — журналіста і медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага. Пра гэта ў сацсетках паведаміла яго жонка Вольга.

Такім чынам, апошняй затрыманай па гэтай справе засталася галоўная рэдактарка інфармагенцтва БелаПАН Ірына Леўшына

Напярэдадні СК вызваліў іншых затрыманых журналістаў. Усе яны праходзяць як падазраваныя па справе аб несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі — платнай падпіскі дзяржаўнага агенцтва БелТА.