Вы тут

Славакі парадавалі беларускіх хакеістаў — перамаглі аўстрыйцаў

Фота: ria.ru

Славакі парадавалі беларускіх хакеістаў — 8 траўня на чэмпіянаце свету перамаглі аўстрыйцаў — 4:2. Менавіта зборная Аўстрыі з'яўляецца галоўным сапернікам беларусаў у барацьбе за месца ў элітным дывізіёне. Наша каманда пакуль не мае ачкоў і знаходзіцца на апошнім месцы ў групе, у Аўстрыі 1 ачко. Яны сустрэнуцца 12 траўня, але за дзень да гэтага адбудзецца яшчэ адзін важны матч — Францыя сустрэнецца з Аўстрыяй. Для беларусаў важна, каб аўстрыйцы не набралі ачкоў. У сённяшнім матчы са славакамі яны адчайна змагаліся, першыя адкрылі лік, але ў выніку саступілі.

Як вядома, пасля адстаўкі Дэйва Льюіса, абавязкі галоўнага трэнера зборнай Беларусі па хакеі выконвае Сяргей Пушкоў.