Вы тут

СК вызваліў галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну

Ірына Леўшына. Фота з яе акаўнту на Фэйсбуку

Следчы камітэт вызваліў галоўную рэдактарку інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Ірыну Леўшыну. Пра гэта паведаміў у сацсетках Андрэй Аляксандраў.

Леўшына заставалася апошняй затрыманай па гучнай "справе БелТА". Яе затрымалі зранку 9 жніўня, у яе кватэры адбыўся ператрус. 

Нагадаем, што Следчы камітэт пачаў справу пра незаконны доступ да камп'ютарнай інфармацыі — платнай падпіскі дзяржаўнага агенцтва БелТА. У армках гэтай справы 7 жніўня адбыліся ператрусы ў офісах кампаніяў tut.by і БелаПАН. За 7-9 жніўня былі затрыманыя восем чалавек: Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік, Ганна Ермачонак, Таццяна Каравянкова, Паўлюк Быкоўскі, Аляксей Жукаў, Ірына Леўшына. Усе яны былі выпушчаныя на волю на працягу апошніх сутак.