Вы тут

Што КДБ знайшоў у затрыманых медыкаў і чыноўнікаў (відэа)

Фота: БелТА

Апошнімі днямі журналісты ледзь не кожны дзень даведваюцца пра затрыманні медыкаў і чыноўнікаў, звязаных з сістэмай дзяржзакупак. Камітэт дзяржбяспекі гэтыя затрыманні ніяк не каменаваў. Але ўвечары 11 ліпеня усё ж назваў прозвішчы затрыманых і апублікаваў некалькі відэа, знятых аператыўнікамі падчас вобшукаў.

Пачак 500-еўравых купюраў, грошы ў скрынцы з-пад абутку (карупцыйная класіка!) і ў скрыні ад швейцарскага гадзінніка, дарагі алкаголь (столькі за ўсё жыццё не выпіць!), стрэльба, тэнісная ракетка. Што яшчэ сілавікі знайшлі ў затрыманых па карупцыйнай "справе дактароў"? Глядзіце ў нашым відэа: