Вы тут

Шэрон Стоўн адзначыла 60-годдзе фотасесіяй у бялізне

Фота: instagram.com/sharonstone

Галівудская зорка Шэран Стоўн адзначыла 60-годдзе фотасесіяй у бялізне для The New York Times. Свой юбілей актрыса адсвяткавала 10 сакавіка. Сусветную славу яна здабыла ў 1990-я гады, пераважна ролямі ў фільмах “Асноўны інстынкт”, “Згадаць усё”, “Трэска”, піша meduza.io

Напярэдадні юбілею Стоўн дала інтэрв’ю Forbes і паведаміла, што плануе заняцца рэжысурай, ужо выбрала сцэнарый і шукае грошы на здымкі. Актрыса згадвае, як яе юрысты меркавалі, што бюджэт фільма можа скласці 4-5 мільёнаў долараў. “Калі вы жанчына і хочаце зняць фільм, то ўсім падаецца, што вы павінны зрабіць гэта за капейкі. Затое калі вы мужчына, вам адразу даюць грошы”, — сказала яна.