Вы тут

Сабаленка і Сасновіч не прайшлі кваліфікацыю на турнір у Рыме

Фота з адкрытых крыніцаў

Арына Сабаленка не прайшла кваліфікацыю ў асноўную сетку тэніснага турніру ў Рыме. 13 траўня ў другім адборачным паядынку яна згуляла з расіянкай Наталляй Віхлянцавай і саступіла —  2:6, 6:1, 4:6.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка, Аляксандра Сасновіч, выбыла пасля першага тура кваліфікацыі, у якім саступіла прадстаўніцы Нямеччыны Моне Бартэль —  5:7, 2:6.

Вікторыя Азаранка будзе выступаць на рымскім турніры адразу ў асноўнай сетцы. Яе саперніцай у першым туры стане японка Наомі Асака.