Вы тут

Развітанне з кампазітарам Эдуардам Зарыцкім адбудзецца 8 чэрвеня

Фота: gp.by

Развітанне з народным артыстам Беларусі кампазітарам Эдуардам Зарыцкім адбудзецца 8 чэрвеня. Яно пройдзе з 12.00 да 14.00 у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, інфармуе БЕЛТА

Пахаваюць кампазітара на Усходніх могілках сталіцы.

Як паведамляла Еўрарадыё, Эдуард Зарыцкі памёр 6 чэрвеня на 72-м годзе жыцця. 

Зарыцкі пісаў сімфоніі, канцэрты для габоя з аркестрам і валторны з аркестрам, сюіты. Але найбольшую вядомасць яму прынеслі эстрадныя песні. Сярод іх такія вядомыя, як "Прощальная гастроль", "Начныя кастры" ды інш. Бадай што самай вядомай песняй Зарыцкага стала "Калыханка", напісаная на верш Генадзя Бураўкіна