Вы тут

Раскамнагляд заблакаваў у Расіі IP-адрасы Twitter, "Вконтакте", Facebook

Фота: pixabay.com

Раскамнагляд унёс IP-адрасы Twitter, "Вконтакте", Facebook, "Аднакласнікаў", Yahoo і пяць адрасоў Яндэкса у рэестр забароненых сайтаў. Пра гэта піша "Новая газета" са спасылкай на IT-кансультанта Фонду па барацьбе з карупцыяй Уладзіслава Здольнікава

Паводле яго інфармацыі, сярод заблакаваных адрасоў апынуліся адзін з асноўных чатырох адрасоў vk.com, у тым ліку публічны сервер дакладнага часу (ntp.ix.ru), а таксама liveinternet.ru.

Гэтыя звесткі пацвердзіў журналістам гендырэктар правайдара Diphost Філіп Кулін.

У прэс-службе сацсеткі "Вконтакте" заявілі, што пастаянна сочаць за даступнасцю сваіх рэсурсаў і прымаюць неабходныя меры для бесперапыннага доступу да іх. 

Як вядома, з 16 красавіка Раскамнагляд блакуе Telegram, а таксама VPN і проксі-сэрвісы, якія даюць доступ да месенджара ў Расіі. У сувязі з гэтым былі заблакаваныя падсеткі Google і Amazon, узніклі цяжкасці з доступам да месенджара Viber і некаторых сайтаў. Пры гэтым сам Telegram працягвае працаваць у многіх карыстальнікаў, хаця і з перабоямі.