Вы тут

Расія падлічыла, колькі ёй запазычылася Беларусь

Фота: Fotolia

Расія падлічыла, колькі ёй запазычылася Беларусь. На 2 кастрычніка гэтая сума складала 6,5 млрд долараў (6,2 млрд долараў і 59,9 млрд расійскіх рублёў), паведамляе расійскае інфармагенцтва “Новости”.

Адзначаецца, што гэта грошы, якія наша краіна запазычылася Маскве па дзяржаўных крэдытах, пры гэтым “пратэрмінаваных абавязацельстваў няма”. Згаданыя лічбы пра запазычанасць Беларусі ўтрымліваюцца ў інфармацыйных матэрыялах, падрыхтаваных для прэм’ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, які паўдзельнічае ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.

Як вядома, у апошнія гады Беларусь ніяк не можа атрымаць крэдыт МВФ, таму застаецца разлічваць на крэдытныя рэсурсы Расіі і некаторых іншых краін.

Дарэчы, паводле некаторых падлікаў, у 2018 годзе Беларусь заплаціць па знешнім доўгу больш за 5 мільярдаў долараў ЗША.