Вы тут

П'яны паляк нелегальна прыехаў у Беларусь на аўтамабілі Opel (фота)

Фота: http://gpk.gov.by

П'яны паляк нелегальна прыехаў у Беларусь на аўтамабілі Opel. Здарэнне адбылося 15 траўня ў Свіслацкім раёне. Легкавік і кіроўцу знайшлі ў 500 метрах ад польска-беларускай мяжы. Патлумачыць свае дзеянні мужчына не змог.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, у адносінах затрыманага распачалі крымінальную справу, артыкул — "наўмыснае незаконнае парушэнне дзяржмяжы на механічным транспартным сродку". Замежнік знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Гродзенскай памежнай групы, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

З паведамлення беларускіх памежнікаў вынікае, што інфармацыю пра парушальніка, які праехаў з Польшчы ў Беларусь па-за пунктамі пропуску, яны атрымалі ад польскіх калег.