Вы тут

Прэзідэнт Туркменістана разам з унукам праспяваў рэп (відэа)

Фота: turkmenistan.gov.tm

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў разам з унукам Керымгулы праспяваў рэп. Як інфармуе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Туркменістана, ён падчас свайго адпачынку працуе над кнігай пра гісторыю, нацыянальную культуру і асаблівасці прыроды краіны, піша вершы і займаецца музычнай творчасцю. Прэзідэнт напісаў верш "Sportly Türkmenistan", да якой унук напісаў музыку. Выканалі яны песню на туркменскай і англійскай (перакладаў Керымгулы) мовах. Яна прысвечаная дасягненням туркменскіх спартсменаў, прыгажосці роднай прыроды і міжнароднаму аўтаралі "Амуль-Хазар 2018".