Вы тут

Прэзентаваная афіцыйная песня чэмпіянату свету па футболе

Кампазіцыя мае назву "Live It Up" ("Жыць у кайф").

Прэзентаваная афіцыйная песня чэмпіянату свету па футболе 2018 года ў Расіі. Яе выканалі знакаміты галівудскі акцёр Уіл Сміт разам з амерыканскім выканаўцам Нікі Джэм і спявачкай з Косава Эрай Істрэфі. Кампазіцыя мае назву "Live It Up" ("Жыць у кайф"). За суткі на YouTube песню паслухалі амаль мільён разоў.
 

Тыдзень таму з'явілася неафіцыйная песня чэмпіянату свету — "United by Love" ("Аб'яднаныя любоўю"). Яе выканала Наталля Арэйра з Уругвая.

Да двух папярэдніх футбольных чэмпіянатаў свету афіцыйныя песні выканалі Шакіра і Рыкі Марцін.