Вы тут

Пратэсты, арышты, забойствы паліцэйскіх. Што адбываецца ў Азербайджане

Фота: "Каўказскі вузел".

Замах на чыноўніка ў Азербайджане справакаваў пратэсты, за якімі, на думку ўладаў, стаяць рэлігійныя экстрэмісты. Эксперты бачаць прычыну беспарадкаў у іншым, зрэшты, не спісваючы з рахункаў рэлігійны кантэкст.

Што адбылося

3 ліпеня ў Гянджы, другім па велічыні горадзе Азербайджана, стралялі ў кіраўніка выканаўчай улады Эльмара Веліева. Ён і яго ахоўнік былі параненыя, але засталіся жывыя. Таго, хто страляў, клікалі Юніс Сафараў, ён затрыманы.

Пасля замаху на чыноўніка ў горадзе пачаліся стыхійныя мітынгі. Іх удзельнікі патрабавалі, каб праваахоўнікі расследавалі не толькі напад на мэра, але і яго дзейнасць у горадзе.

10 ліпеня на акцыі пратэсту ў Гянджы загінулі двое паліцэйскіх: намеснік начальніка гарадской паліцыі, палкоўнік Ільгар Балакішыеў і намеснік начальніка Нізамінскага раённага ўпраўлення паліцыі, палкоўнік-лейтэнант Самед Абасаў.

Якая рэакцыя азербайджанскіх уладаў

Па падазрэнні ў дачыненні да гэтага забойства ўлады затрымалі 40 удзельнікаў мітынгу.

Афіцыйная пазіцыя ўладаў: за тым, што адбылося, можа стаяць тэрарыстычная арганізацыя "Ісламская дзяржава". Верагодна, яна ж і з'яўляецца арганізатарам пратэстаў.

МУС Азербайджана паведамляе, што ў акцыі ўдзельнічалі радыкальныя ісламісты. Замах на Веліева ў ведамстве расцэньваюць як "спробу пасеяць у краіне хаос, зладзіць дзяржаўны пераварот і ператварыць Азербайджан у ісламскую дзяржаву".

Колькі чалавек сабралася на той акцыі

Акцыя пратэсту пачалася ў Гянджы ўвечары 10 ліпеня шматлікай не была, нягледзячы на ​​заклікі, якія гучалі з самага моманту замаху на чыноўніка, перад будынкам выканаўчай улады сабралася каля 200 чалавек.

Ці была ў пратэстуючых зброя

МУС Азербайджана сцвярджае, што ў тых, хто сабраўся, былі "колючыя і рэжучыя прадметы", але на відэа з акцыі, якое разышлося па сацсетках, разгледзець у прысутных зброю журналістам не ўдалося.

Рэлігійны экстрэмізм?

Рэлігійны аглядальнік агенцтва Turan Тофіг Цюркель заявіў "Каўказскім вузлу" што Гянджа сапраўды лічыцца адным з традыцыйных рэлігійных цэнтраў. Аднак Цюркель не лічыць мясцовае грамадства больш рэлігійным, чым у іншых гарадах Азербайджана.

Пры гэтым Цюркель прызнае, што ў мясцовых вернікаў была даўняя незадаволенасць чыноўнікам, на якога здзейснены замах. "Эльмару Веліеву прыпісваюць [...] грэблівыя выказванні пра шыіцкага імама", — сказаў Цюркель.

Журналістка Хадзіджа Ісмаілава лічыць, што шмат хто ў Азербайджане можа падтрымаць радыкальных ісламістаў ад роспачы. Бо патрабаванняў у людзей шмат, а палітычная апазіцыя знішчаная. "Людзі, якія не хочуць мірыцца з несправядлівасцю і галечай, гатовыя вітаць любую групу, якая будзе рэальна нешта рабіць, нават радыкалаў", — сказала Ісмаілава "Каўказскім вузлу".

Праўда, рэлігійны кантэкст цалкам можа быць сфармуляваны самім жа ўрадам для таго, каб схаваць рэальную матывацыю, то бок сацыяльны пратэст, лічыць журналістка.

Кім былі забітыя

За забойствам паліцэйскіх можа стаяць ўнутраная барацьба мясцовых сілавікоў, мяркуюць аналітыкі "Мэйдан-ТБ". На карысць гэтай версіі кажа тое, што абодва забітыя з`яўляюцца вышэйшымі чыноўнікамі, якія рэдка ўдзельнічаюць у непасрэдных сутыкненнях з натоўпам.

Адзін з загінулых, Самед Абасаў, быў родным братам вядомага рэлігійнага дзеяча, а другі, Ільгар Балакішыеў, лічыўся ледзь не адзіным у горадзе "прыстойным высокапастаўленым паліцэйскім". "Мэйдан-ТБ" таксама паказвае на адсутнасць дадзеных пра тое, што параненых халоднай зброяй сілавікоў спрабавалі выратаваць.

Хто такі Юніс Сафараў

Падазраваны ў замаху на мэра Гянджы Сафараў цяпер знаходзіцца пад следствам. Яго абвінавачваюць у спробе дзяржаўнага перавароту. МУС Азербайджана заявіла, што Сафараў — грамадзянін Расіі, які вучыўся ў Іране і ваяваў у Сірыі.

Некаторыя ў Азербайджане ўспрынялі яго ўчынак як "бунт супраць жорсткага чыноўніка" і лічаць яго "мсціўцам і абаронцам народа". Акрамя Сафарава, пасля замаху затрымалі яшчэ 11 чалавек. Што менавіта ім інкрымінуецца, пакуль незразумела.

Ганенні на медыя і блогераў

Да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за апублікаванне "незаконных прызываў" прыцягнулі 17 блогераў і карыстальнікаў сацыяльных сетак. Чатыры сайты (bastainfo.com, criminalaz.com, topxeber.az і fia.az) заблакаваныя, супраць іх рэдактараў заведзеныя крымінальныя справы па абвінавачванні ў дэзінфармацыі. Пры гэтым у bastainfo.com, напрыклад, кажуць, што журналісты проста публікавалі ў сябе навіны інфармацыйных агенцтваў па гэтай справе і ніяк не апраўдвалі Сафарава.

 

Дыяна Петрыяшвілі, "Рускамоўная медыясетка". Па матэрыялах JAMnews, "Каўказскага вузла" і Meydan-TV