Вы тут

Прадстаўнік Еўракамісіі: У Беларусі велізарны патэнцыял для лічбавага сектара

Лоўрэнс Мэрэдзіт. Кадр з відэа

Еўракамісія бачыць у Беларусі велізарны патэнцыял для лічбавага сектара. Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента "Усходняга партнёрства" Лоўрэнс Мэрэдзіт у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ.

Гэты чыноўнік курыруе сувязі сувязі ўнутры "Усходняга па ртнёрства. 21-22 чэрвеня ён прыбудзе ў Мінск разам з еўракамісарам Ёханэсам Ханам, які адказвае за палітыку добрасуседства і пашырэння, і Марыяй Габрыэл, якая курыруе ў ЕС лічбавую эканоміку. У Мінску ў гэтыя дні пройдзе нефармальны міністэрскі дыялог "Усходняга партнёрства". 

Па словах Мэрэдзіта, Беларусь адыгрывае важную ролю ва "Усходнім партнёрстве". 

"Мы бачым велізарны патэнцыял у Беларусі для лічбавага сектара. Беларусь прапанавала зрабіць гэтую сферу прыярытэтам "Усходняга партнёрства". Мы з тых часоў працуем нашмат больш у гэтым кірунку. Хан і Габрыел прыязджаюць, каб абмеркаваць гэтую тэму", — патлумачыў чыноўнік.

Мэрэдзіт адзначыў пацяпленне ў адносінах паміж Мінскам і Бруселем. "Я хачу, каб еўрапейцы прыязджалі ў Беларусь. Самы важны крок — гэта новая палітыка па візах. Гэта дасць магчымасць і бізнесоўцам, і турыстам бываць у Беларусі. У нас ёсць агульная мэта — паляпшэнне адносін паміж Беларуссю і ЕС. Я думаю, што вельмі хутка мы фіналізуем так званае пагадненне аб прыярытэтах супрацоўніцтва. Гэта будзе першая дамова, я спадзяюся, што яна дапаможа нам палепшыць працу", — аптымістычна канстатаваў ён.