Вы тут

Пасля "рэканструкцыі" Вайсковых могілак мінчанка не знайшла магілу бабулі

Фота: СТВ

На Вайсковых могілках у рамках "упарадкавання" зносяць нават дагледжаныя магілы. Пра адзін з такіх выпадкаў распавёў тэлеканал СТВ

Мінчанка прыехала на Вайсковыя могілкі, каб наведаць магілу сваёй бабулі, якая выраатвала ўнучку ў гады нямецкай акупацыі. Аднак знайсці пахаванне не здолела.

"Мне мая бабуля, якая мне жыццё выратавала ў час вайны, вельмі дарагая. Я прыязджаю, гляджу — нічога няма, пустое месца. Сказалі, што ўсталююць вось такі квадрацік", — распавядае жанчына.

Дарэчы, папярэдні раз мінчанка наведала магілу сваёй бабулі на Радаўніцу. А цяпер не знайшла і следу ад агароджы і надмагілля. 

Па звестках тэлеканала СТВ, намеснік дырэктара спецкамбіната КБА Сяргей Тур супакоіў мінчанку: усё ўнесена ў план, хутка з'явіцца новая пліта.

Раней паведамлялася, што пры ўпарадкаванні на Вайсковых могілках плануецца "рэканструяваць" толькі недагледжаныя пахаванні. 

Як распавядала Еўрарадыё, варварскія дзеянні "рэканструктараў могілак" выклікаюць абурэнне краязнаўцаў і гісторыкаў.