Вы тут

Памёр двухразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Курловіч

Аляксандр Курловіч. Фота: noc.by

Памёр двухразовы алімпійскі чэмпіён па цяжкай атлетыцы Аляксандр Курловіч. Пра гэтую сумную вестку паведамляе прэс-служба Міністэрства спорту і турызму Беларусі. Славутаму беларускаму спартсмену было толькі 56 гадоў.

Курловіч нарадзіўся ў Гродне 28 ліпеня 1961 года. Ён — аўтар 12 сусветных рэкордаў. “Золата” Алімпіяды спартсмен заваёўваў у 1988 і 1992 гадах, ён выступаў у суперцяжкай вагавой катэгорыі. Аляксандр Курловіч — чатырохразовы чэмпіён свету, двухразовы чэмпіён Еўропы, уладальнік Кубка свету.

Аляксандр Курловіч — ганаровы грамадзянін Гродна, узначальваў прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў Гродзенскай вобласці, уваходзіў у выканкамы Еўрапейскай і Міжнароднай федэрацый цяжкай атлетыкі. Быў узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”. Ён — заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны работнік фізкультуры і спорту Рэспублікі Беларусь.