Вы тут

Памёр акцёр Верн Троер, які сыграў Міні-Я

Верн Троер. Фота з адкрытых крыніцаў

Памёр амерыканскі акцёр Верн Троер, вядомы роляй Міні-Я ў фільмах пра Осціна Паўэрса. Як паведамляюць замежныя СМІ, дакладная прычына смерці Троера, якому было 49 гадоў, невядомая. У пачатку красавіка акцёр трапіў у лякарню, бо меў праблемы з алкаголем.

Верн Троер вылучаўся адметным выглядам — яго рост складаў усяго 81 см. Ён быў адным з найменшым акцёраў у свеце. Граў у фільмах “Осцін Паўэрс: Шпіён, які мяне спакусіў” і “Осцін Паўэрс: Голдмэмбер”. Таксама Троер увасобіў вобраз гобліна Крукачэпа з банка Грынготс ў фільме “Гары Потэр і філасофскі камень”.