Вы тут

Падпісанае пагадненне на $560 млн аб вытворчасці ў Беларусі электрамабіляў

Фота: tut.by

Беларуска-брытанская кампанія "Юнісон" (старшыня назіральнага савета — бізнесмен Аляксей Ваганаў) і кітайская кампанія Zotye International Automobile Trading 8 чэрвеня падпісалі пагадненне на агульную суму $560 мільёнаў аб арганізацыі ў Беларусі вытворчасці электрамабіляў. Гаворка ідзе пра 30 тысяч машын маркі Zotye, якія мусяць быць сабраныя да 2022 года і прадавацца на рынках краін СНД, інфармуе БЕЛТА.

Крыніцы фінансавання невядомыя. Партал tut.by інфармуе са спасылкай на неназваную крыніцу ў аўтамабільнай галіне, што ініцыятары праекту спадзяюцца атрымаць дзяржпадтрымку ў рамках праграмы развіцця электратранспарту ў нашай краіне.