Вы тут

Падчас сустрэчы Лукашэнкі і Пашыняна згадваліся беларускія "Паланэзы"

Падчас сустрэчы ў Сочы Лукашэнкі і Пашыняна. Фота: http://president.gov.by

Падчас нядаўняй сустрэчы ў Сочы Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна ўздымалася пытанне паставак зброі з Беларусі ў Азербайджан. Пра гэта распавёў сам Пашынян. Паводле яго слоў, рэакцыя Лукашэнкі на яго словы "была нармальнай", інфармуе сайт news.am.

Як паведамляла Еўрарадыё, у красавіку расійскае выданне "Коммерсант" напісала пра тое, што блізкі да падпісання кантракт на пастаўку ў Азербайджан беларускіх сістэм залпавага агню "Паланэз". Гаворка ішла пра дзясятак адзінак гэтай сучаснай тэхнікі. Адзначалася, што згаданую здзелку можна разглядаць як адказ Баку на пастаўкі Расіяй у Арменію аператыўна-тактычных сістэм "Іскандэр". Як вядома, адносіны паміж Арменіяй і Азербайджанам застаюцца напружанымі з-за пытання Нагорнага Карабаху, на які прэтэндуюць абедзве краіны.