Вы тут

Пад Івацэвічамі пад коламі фуры загінуў мужчына

Фота: gaibrest.by

Трагічнае ДТЗ з гібеллю чалавека адбылося ў ноч на 17 траўня ў Івацэвіцкім раёне, паведамляе gaibrest.by.

Каля 1-й гадзіны ночы 56-гадовы жыхар Камянца ехаў на аўтамабілі "Івека" з паўпрычэпам "Віелтон" па аўтадарозе М-1/Е-30 у напрамку Брэста да Мінска.

На 138-м кіламетры кіроўца збіў 52-гадовага жыхара Ліды. Пешы мужчына без святлоадбівальных элементаў ішоў па цэнтры праезнай часткі ў спадарожным напрамку. 

Пешаход ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.