Вы тут

Па факце падзення з акна 7-га паверха 5-гадовага хлопчыка праводзіцца праверка

Фота: sk.gov.by

Па факце падзення ў Мінску на вуліцы Маршала Лосіка з акна 7-га паверха новабудоўлі 5-гадовага хлопчыка праводзіцца праверка. Здарэнне адбылося каля 19-й гадзіны ў панядзелак, 9 ліпеня. Як інфармавала Еўрарадыё, мінакі заўважылі дзіця на краю падваконня і паспелі разгарнуць пакрывала, на якое злавілі хлопчыка. Праўда, пакрывала парвалася і дзіця атрымала траўмы. Яго шпіталізавалі. Як адзначае афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінску Марына Дранькова, хлопчык знаходзіцца ў свядомасці.

Праваахоўнікі апыталі відавочцаў здарэння, суседзяў, прызначана судова-медыцынская экспертыза. Вядома, што ў кватэры, з акна якой выпаў хлопчык, жыве шматдзетная сям'я.