Вы тут

Нямецкі раварыст без дакументаў пераехаў праз беларуска-польскую мяжу

Фота: pixabay.com

За пяць метраў ад беларуска-польскай мяжы ў Камянецкім раёне брэсцкія памежнікі затрымалі невядомага мужчыну. Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта, здарэнне адбылося 15 траўня. 

Гэта быў 43-гадовы грамадзянін Германіі, які пераехаў мяжу на ровары. З дакументаў пры сабе замежнік меў толькі картк медыцынскага страхавання.

Мужчына патлумачыў, што на адправіўся на ровары ў вандроўку ў Грузію. Маршрут сабе з Германіі ён праклаў праз Польшчу і Беларусь.

Іншаземца затрымалі да высвятлення асобы. На яго пачалі адміністрацыйную справу за незаконнае перасячэнне мяжы і парушэнне правілаў знаходжання. Ідзе праверка.