Вы тут

Новы рэкорд YouTube: кліп "Despacito" набраў больш за 5 млрд праглядаў

Відэа было апублікаванае ў студзені мінулага года.

Устаноўлены новы рэкорд YouTube — кліп "Despacito" набраў больш за 5 млрд праглядаў. Яго знялі на песню пуэртарыканскіх выканаўцаў Луіса Фонсі і Дэдзі Янкі. Відэа было апублікаванае ў студзені мінулага года. Кліп "Despacito" раней ужо ўстанаўліваў рэкорды — упершыню было зафіксавана 3 і 4 млрд праглядаў.

Раней рэкардсменам па праглядах на YouTube быў кліп Gangnam Style выканаўцы PSY з Паўднёвай Карэі (на сённяшні дзень у яго 3,1 млрд праглядаў). Мінулым летам самым папулярным відэа стаў відэаролік See You Again з фільма "Фарсаж 7", які выконваюць Уіз Халіфа і Чарлі Пут (у яго 3,4 млрд праглядаў).