Вы тут

“Незыгар” напісаў, што ў Лукашэнкі інсульт. Яго прэс-служба гэта абвяргае

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Еўрарадыё

Раніцай 30 ліпеня ў расійскім тэлеграм-канале “Незыгар” з’явіўся допіс пра інсульт у Аляксандра Лукашэнкі. Паведамленне ўтрымлівала дэталі і выглядала пераканаўча:

“Вядома, што ў Лукашэнкі ІІІ ступень дыябету. Між тым, у Мінску кажуць, што ў Лукашэнкі здарыўся ішэмічны інсульт ў басейне сярэдняй мазгавой артэрыі. Візіт у Гомель адменены”, — напісаў аўтар ананімнага тэлеграм-канала.

СМІ амаль не звярнулі ўвагі на гэты допіс: ананімны “Незыгар” не лічыцца надзейнай крыніцай. “Інсайды” аўтараў канала пра Беларусь некалькі разоў абвяргаліся.

Да таго ж, паездка Лукашэнкі ў Гомель не была пацверджаная афіцыйна. Што праўда, жыхароў цэнтра горада папярэджвалі, каб 27 ліпеня не адкрывалі вокны, а на вуліцы ля дзіцячай лякарні быў заўважаны “Майбах”. Такі ж ёсць у аўтапарку Лукашэнкі.

Візіт у Гомель сапраўды не адбыўся.