Вы тут

Нацбанк: У тое, што за год кошты знізяцца, вераць 5 беларусаў з 2000

Звесткі Нацбанка Беларусі

Нацбанк Беларусі апублікаваў вынікі сацыялагічнага апытання, мэтай якога было даведацца пра інфляцыйныя чаканні і іншыя настроі беларусаў, звязаныя з эканомікай краіны. Апытанне праходзіла ў траўні 2018 года, на пытанні адказалі 2000 чалавек.

48,5% апытаных лічаць, што цэны на прадукты харчавання за апошнія 12 месяцаў “выраслі вельмі істотна”. Ячшэ 46,5% апытаных упэўненыя ў тым, што кошты растуць, але не так хутка. Толькі 3 чалавекі з 2000 адказалі, што кошты за апошнія 12 месяцаў знізіліся.

У тое, што кошты на харчовыя тавары ў бліжэйшы год паменшацца, вераць 5 чалавек з 2000. 83,3% апытаных прытрымліваюцца супрацьлеглага меркавання.

56% беларусаў (1139 з 2000) лічаць, што зараз дрэнны час для ашчаджэнняў. Прыкладна такая ж доля беларусаў лічыць, што зараз дрэнны час для буйных пакупак і пакупак у крэдыт.

Звесткі Нацбанка Беларусі