Вы тут

На ўсіх станцыях мінскага метро праезд можна аплаціць бескантактнымі карткамі

Фота: sb.by

На ўсіх станцыях мінскага метро праезд можна аплаціць бескантактнымі банкаўскімі карткамі. З 12 чэрвеня на турнікетах у тэставым рэжыме пачалі працаваць валідатары. На сённяшні дзень новаўвядзеннем могуць скарыстацца ўладальнік картак Visa payWave і Mastercard Contactless. У бліжэйшы час могуць падключыць карткі Maestro з бескантактным інтэрфейсам плацёжнай сістэмы "Белкарт", інфармуе прэс-служба Мінскага метрапалітэна.

Мінчук і госць сталіцы, каб аплаціць праезд у метро, павінен прыкласці банкаўскую картку да валідатара, усталяванага на турнікеце. За 0,5 секунды з яе здымуць 65 капеек — кошт жэтона, і пасажыр зможа прайсці на платформу.

Звяртаецца ўвага, што цяпер усе карткі (і бескантактная банкаўская, і электронныя праязныя білеты) у метро прымаюцца на адным валідатары, які ўсталяваны зверху на турнікеце. Больш падрабязна гл. тут.