Вы тут

На турніры ў Рыме чэшка Плішкава з ракеткай у руках напала на вышку (відэа)

Фота: twitter.com/Ashish__TV

На турніры ў Рыме чэшская тэнісістка Караліна Плішкава з ракеткай у руках напала на вышку на корце, на якой яшчэ сядзела галоўная суддзя. Плішкава была незадаволеная яе рашэннем у ключавым моманце паядынку з Марыяй Сакары і некалькі разоў ударыла па канструкцыі, зрабіла ў ёй дзірку. Гэта відаць на відэа, якое з'явілася ў Twitter.

Як піша "Прессбол", спрэчнае, на думку чэшкі, рашэнне суддзі было прынятае ў трэцім сэце ў гейме на яе падачы. Лік тады быў 5:5 (першыя сэты — 6:3, 3:6), 30:30. Караліна Плішкава прабіла смэш, і лінейны суддзя палічыў, што мяч трапіў у аўт. Тэнісістка спрабавала аспрэчыць гэта, але суддзі не знайшлі на корце адзнакі ад мяча. У выніку лік стаў 40:30 на карысць Сакары, якая пасля гэтага ўпэўнена давяла сэт і матч да перамогі.

Плішкава — 5-я ракетка свету. Пасля інцыдэнту яе сястра Крысціна, таксама тэнісістка, заявіла наступнае: "Такога кепскага судзейства я ніколі не бачыла. Спадзяюся, гэтая дама, Марта Мразінска, ніколі больш не будзе працаваць на нашых з Каралінай матчах. У чорны спіс назаўжды".