Вы тут

На таргах 5 чэрвеня ў Беларусі долар і еўра падаражэлі

Фота: pixabay.com

У аўторак, 5 чэрвеня, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША вырас — з 2,0044 да 2,0052 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,3457 да 2,3458 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2349 беларускага (у панядзелак — 3,2381).

Курс беларускага рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,04%.