Вы тут

На першых таргах ліпеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

Фота: ria.ru

У сераду, 4 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі першыя таргі ў гэтым месяцы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 0,0048 рубля — да 1,9946, кура еўра таксама вырас — на 0,0093 да 2,3235 беларускага. А вось курс расійскага рубля знізіўся — на 0,0181 беларускага рубля — да 3,1524.

Кошык асноўных валют стаў лягчэйшы на 0,15%, ён упаў да гадавога мінімуму.