Вы тут

На беларускай мяжы ў кіроўцы з Кыргызстана забралі Toyota Land Cruiser

Фота: grt.customs.gov.by

На беларуска-літоўскай мяжы ў кіроўцы з Кыргызстана забралі Toyota Land Cruiser 2008 года выпуску. Ён ехаў з Літвы і сцвярджаў, што ўжо пераязджаў на гэтым аўтамабілі мяжу, а легкавік зарэгістраваны ў Кыргызстане, што не пацвердзілася — дакументы былі падробленыя. Як інфармуе прэс-служба Гродзенскай рэгіянальнай мытні, высветлілася, што Toyota Land Cruiser упершыню перасякае беларускую мяжу. Суд Кастрычніцкага раёна Гродна канфіскаваў машыну, якая незаконна патрапіла ў нашу краіну. Грамадзяніна Кыргызастана прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.