Вы тут

“Мотавела” скапіявала легендарны італьянскі скутар Vespa

Фота: "Наша Ніва"

Беларускае “Мотавела” скапіявала легендарны італьянскі скутэр Vespa. Як піша “Наша Ніва”, навюткі скутар Vesna уладальнікі адной з мінскіх велакрамаў выставілі наўпрост на вуліцу, каб прывабіць мінакоў.

Мапед сапраўды вельмі нагадвае “Веспу” —  найперш, сваім дызайнам. Скутар выпускаецца ў Італіі ад 1946 года, а ліцэнзіі на яго вытворчасць набывалі заводы ў іншых краінах Еўропы. У СССР копію “Веспы”, але без ліцэнзіі, выпусцілі ў 1957 годзе і назвалі гэты мапед “Вяткай”.

Беларускі скутар Vesna каштуе 2400 рублёў, а сапраўдны італьянскі будзе каштаваць 7800 у эквіваленце. Аб’ём рухавіка скутара ад “Мотавела” —  49 кубічных сантыметраў, таму пры наяўнасці правоў катэгорыі В не трэба атрымліваць дадатковую катэгорыю А, каб катацца на гэтым мапедзе.