Вы тут

Місія МВФ прыедзе ў Беларусь у пачатку ліпеня

Фота: ria.ru

Місія Міжнароднага валютнага фонду прыедзе ў Беларусь у пачатку ліпеня. Намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц кажа, што яна планавая. Наступная місія запланаваная на восень 2018-га, інфармуе БЕЛТА.

Як вядома, Беларусь атрымала крэдыт МВФ у памеры 3,5 млрд долараў у 2009-2010 гадах. З 2015-га рабіліся захады па атрыманні новага крэдыту, на гэты раз у памеры 3 млрд долараў. Аднак Міжнародны валютны фонд чакае структурных зменаў у беларускай эканоміцы. Дзмітрый Калечыц кажа, што пытанне новай крэдытнай праграмы МВФ для нашай краіны знаходзіцца “ў паўзе”. Аднак працягваецца сумесная праца па маніторынгу сітуацыі ў беларускай эканоміцы.