Вы тут

Мінздароўя запэўнівае, што эпідэміі грыпу ў Беларусі няма

Фота: БЕЛТА

Захворванне на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ) на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца на неэпідэмічным узроўні і характарызуецца сярэдняй інтэнсіўнасцю з тэндэнцыяй да зніжэння. Такія вынікі маніторынгу, які правяло Міністэрства аховы здароўя.

Сярод тых, хто захварэў на ВРВІ, 63,3% складаюць дзеці да 18 гадоў. 

У Мінздароўя кажуць, што ў Беларусі цыркулююць негрыпозныя рэспіраторныя вірусы (адэнавірусы, рэспіраторна-сінцытыяльныя вірусы, вірусы парагрыпу). Спарадычна выяўляюцца вірусы грыпу А (АH3N2, АH1N1) і В.

Сярод нашых суседзяў у Расіі адзначаецца нязначны рост захворвання на грып і ВРІ, ва Украіне — высокая інтэнсіўнасць, у Латвіі, Літве, Польшчы — средняя інтэнсіўнасць.