Вы тут

Мінскія дыгеры знялі відэа на станцыі метро "Кавальская Слабада"

Кадр з відэа

Мінскія дыгеры забраліся на станцыю трэцяй лініі метро "Кавальская Слабада" і знялі відэа. Станцыя яшчэ толькі будуецца. 

"Тэрыторыя была нерэальна вялікая. Знаходзіліся там больш за 4 гадзіны і за гэты час адздымалі шмат матэрыялу, каб паказаць у гэтым відэа", — піша ў сваім акаўнце на Youtube Сяргей Астроўскі.

Відэа было выкладзенае 24 траўня. За гэтыя дні яго паглядзелі ўжо больш за 25 тысяч чалавек.