Вы тут

Мінскія блогеры ў рамане “Вяртанне Ліліт”. Размова з аўтаркай Юліяй Шаровай

Юлія Шарова

Ліліт, першая жонка Адама, пакінула Рай і не прыжылася ў Пекле. Бог і Д’ябал змусілі яе бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод людзей. Пабадзяўшыся па свеце, Ліліт трапляе ў сучасны Мінск. Тут яна сустракае журналіста газеты "Наша Нядоля", які марыць пра літаратурную славу, папулярную блогерку, якая вучыць жанчын абуджаць у сабе Багіню, дэмана, які спакушае жанчын, ды анёла, які ўдзень працуе праграмістам…

Сюжэт рамана “Вяртанне Ліліт” сучаснай пісьменніцы Юліі Шаровай разгортваецца ў знаёмых нам дэкарацыях, а ў персанажах рамана той-сёй можа пазнаць сябе. Хто ведае — можа, менавіта па гэтым тэксце гадоў праз 25 нашы нашчадкі будуць вывучаць наш час.

Ці не баіцца аўтарка, што яе зацкуюць за тое, што Мінск у яе рамане — “не такі”, і блогеры — “не такія”? Як гэта — выбіраць, што менавіта з таго, што адбываецца навокал, выбраць для сюжэта?

І ўвогуле, як гэта — пісаць раман пра тое, што адбываецца на тваіх вачах?

Юлія Шарова распавяла пра гэта слухачам Еўрарадыё.

Слухаць ці спампаваць падкаст размовы ніжэй.

Дарэчы, на платформе Ulej.by адбываецца збор сродкаў на выданне рамана “Вяртанне Ліліт”. Краўдфандынгавая кампанія скончыцца праз 38 дзён, засталося сабраць усяго 35% ад патрэбнай сумы. Падтрымаем?